Афіша
Што ў нас адбываецца
March 27, 2024
Ноч правалаў: ТЭАТР
March 27, 2024
🎭 Ці гатовыя да вечара незабыўных гісторый са свету тэатра? 🎭
Далучайцеся да нас на НОЧ ПРАВАЛАЎ: ТЭАТР!, каб даведацца пра пацешныя і недарэчныя моманты, якія хаваюцца за кулісамі і адбываюцца на сцэне!
📅 Дата: 27 сакавіка
🕖 Дзверы ў 18:30, пачатак — 19:00
📍Месца: Karmelitų g. 5, Vilnius, CreateCulture Space
📲 Рэгіструйся ТУТ
На мерапрыемстве вас чакаюць:
✅ Выступленні спікераў
✅ Нетворкінг
✅ Адкрыты мікрафон для тых, хто жадае падзяліцца сваёй гісторыяй
Далучайцеся да нас, каб разам смяяцца з нейкіх смешных сітуацый і адкрыць новы погляд на магію тэатральнага мастацтва!
💰 Уваход: прынясіце з сабой купюру (5, 10, 20, 50 або 100 🤩) для ўнёску ў дабрачынную скрыню
🍾 BYOB — прыносьце з сабой напоі (можна алкагольныя!), якія будзеце піць
March 28, 2024
Уводны занятак на курс «Эвалюцыя Драматургіі»
March 28, 2024
28 сакавіка запрашаем на ўводны занятак на курс «Эвалюцыя Драматургіі»!
Гэты курс дасць магчымасць даследаваць розныя інструменты драматургіі, якія дапамогуць зрабіць сцэнар эфектыўнейшым, і навучыць дапасоўваць іх для дакладнейшага ўзаемадзеяння з гледачом.
Курс «Эвалюцыя Драматургіі» – аб тым як з цягам часу змянялася паняцце драмы і драматургіі; а таксама пра тое, хто і калі вынаходзіў якія інструменты, і як іх зараз ужываць у кіно.
Вядоўца курсу: Станіслаў Турко – рэжысёр кіно і метадолаг адукацыйных праграм.
Болей за 10 гадоў досведу працы ў кіно і відэавытворчасці. Стварыў сотні праектаў – ад сацыяльных і камерцыйных ролікаў да фільмаў. Вёў інтэнсіўныя курсы па рэжысуры, сцэнарным майстэрстве, працы рэжысёра з акторам. Працаваў выкладчыкам нефармальнай адукацыі ў міжнародных праектах.
⏳Калі: 28 сакавіка,
18.00 – збіраемся-гуртуемся
18.30-21:30 – занятак
📍Месца: CreateCulture Studio, Karmelitų gatvė 5
Уваход вольны! Рэгістрацыя па спасылцы ТУТ!
March 29, 2024
Community Party — экспрэсіўная каліграфія 🖊️
March 29, 2024
Community Party — экспрэсіўная каліграфія 🖊️
Калі пры згадванні "каліграфіі" ваша ўяўленне малюе карціны з пер'ем, паперай і засяроджаным поглядам, то мы запрашаем Вас адкрыць для сябе нешта новае на нашым майстар-класе. Акунуцца ў свет экспрэсіўнай каліграфіі, дзе мы навучымся выконваць смелыя і дзёрзкія рыскі. ✨
📅 Калі: 29 сакавіка, 18: 30
Вядоўца варкшопа — Polymath artist Надзея Яхонт
❗️Апранайцеся ў чорнае, каб не турбавацца аб магчымых плямах на вопратцы, або абярыце светлыя рэчы, якія гатовыя ператварыць у твор мастацтва!
❗️Не забудзьцеся ўзяць з сабой 5 прадметаў, якія больш не выкарыстоўваеце. Гэта можа быць што заўгодна: ад старой зубной шчоткі да пластыкавай відэльцы. Ваша фантазія - ваша мяжа! Мы забяспечым ўсе астатнія неабходныя расходныя матэрыялы для творчасці!
💶 Кошт удзелу: 10 еўра
Чакаем вас! 🫶
April 10, 2024
Speed Friending Vilnius
April 10, 2024
Мова мерапрыемства — RU
Абавязковая рэгістрацыя: https://forms.gle/mFVjZauGo8F1jLMU6
18:15 дзверы, 18:30 стартуем
Калі ласка, не спазняйцеся
Дзе: CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5)
BYOB — Bring Your Own Bottle. Прыносьце з сабой напоі (віно, піва, камбучу), якія плануеце піць
Хтосьці пераехаў жыць у Вільню зусім нядаўна, хтосьці жыве тут пару гадоў. А некаторыя нават нарадзіліся тут.
Пэўна вы чулі пра speed-dating. Гэта фармат вечарын міні-спатканняў, арганізаваных з мэтай пазнаёміць людзей адзін з адным.
А як наконт Speed Friending?
Хочаце завесці новых знаёмых і сяброў у гэтым горадзе?
Знайсці карысныя і патрэбныя кантакты?
Прабавіць час у бяспечнай і нязмушанай атмасферы?
Speed Friending — гэта выдатная магчымасць! Вам трэба будзе толькі зазірнуць на сустрэчу, пра ўвесь іншы паклапоціцца Таня Штэйнбук!) Цікава?
Колькасць месцаў абмежавана! Запаўненне гэтай формы не гарантуе ўдзел у сустрэчы. Таму дачакайцеся ліста/паведамлення, якое пацвярджае (ці не) ваш удзел. І пацвердзіце свой удзел адказам на ліст/паведамленне да 9 красавіка ўключна, калі ласка.
Дзякуй за разуменне!
P.S. Калі вы ўбачылі форму рэгістрацыі ў самы апошні момант (10 красавіка), то пішыце адразу https://t.me/liveyourhappylife
May 4, 2024
Charity Garage Sales
May 4, 2024
Join us for a Good Cause at the Charity Garage Sale!
Date: May 4
Time: 12:00-16:00
Location: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5
CreateCulture Group and PASAKA Agency invite you to a fantastic gathering where we'll not only have a great time but also do some good. Our Charity Garage Sale promises an exciting lineup of activities and opportunities to contribute to a worthy cause.
Admission: Various donation tiers are available, allowing you to choose your level of contribution. 80% of proceeds will go towards charitable causes (to be decided collectively with your input), while the remaining 20% will support the development of creative initiatives by CreateCulture Group and PASAKA Agency.
Want to sell? Fill out the registration form https://forms.gle/Sbt9hXUXrrtJdX9i7
Just want to join the fun? Get your tickets here: https://tickets.paysera.com/ru/event/charity-garage-sales
Here's what you can expect at the event:
Garage Sales (featuring clothing, accessories, records, books, plants, and more!)
Workshops
Photozone
Kids Zone
Stylist
DJ
Street Food
Dog-friendly
Save the date and invite your loved ones to join us for a day filled with fun, shopping, and making a positive impact in our community. Together, let's make a difference!