Events

ПЕРФАРМАТЫЎНАЯ ЛАБАРАТОРЫЯ «VILNIUS. REBORN. PERFORM.»

лекцыя
ПЕРФАРМАТЫЎНАЯ ЛАБАРАТОРЫЯ «VILNIUS. REBORN. PERFORM.»

Перфарматыўная лабараторыя «Vilnius. Reborn. Perform.» — гэта кропка ў прасторы каляндарнай вясны, імпульс творчасці і новага дыхання. Разам з вамі мы паспрабуем стварыць невялікі перформанс праз акторскія метады і трэнінг. За 2 практычныя дні мы сцэнічна выканаем набліжэнне вясны ў Вільнюсе, даверыўшыся ўсяму, што яна нам паднясе.

Куратарка лабараторыі — Юлія Ворык, студэнтка тэатральнай праграмы ЕГУ (акторскі курс пры Vilniaus Senasis Teatras), удзельніца і аўтар тэатральных перформансаў і спектакляў, акторка кіно. https://instagram.com/julia.vorik

Рэгістрацыя на лабараторыю: https://forms.gle/e3YNtpokMckuXmUm7

Праграма лабараторыі:

24 сакавіка/19:00 — дзень практычнага трэнінгу

Працягласць: 3 гадзіны

Трэнінг і практыкаванні акторскага майстэрства дапамогуць наладзіць кантакт цела з атачалай нас прасторай і чуць ідэі, якія яно нам пасылае. Будзем вучыцца давяраць партнёрам, кіраваць увагай і пускаць у ход уяўленне.

Просьба быць у зменным абутку і зручным адзенні, бо некаторыя трэнінгавыя метады дапускаюць працу лежачы на падлозе.

26 сакавіка/19:00 — стварэнне перформансу і закрыты паказ

Працягласць: 3 гадзіны

Гэты дзень будзе прысвечаны рыхтоўлі і выкананню перформансу перад запрошанымі ўдзельнікамі/гледачамі.