Events

ASTROŪNA! Веснавы канцэрт у Вільні 4 красавіка

музыка
Дарагія сябры і сяброўкі!

Гурт архаічных беларускіх спеваў ASTROŪNA шчыра запрашае на веснавы канцэрт у Вільні!

Будзем надзвычай рады бачыць усіх, хто любіць традыцыйную беларускую музыку і спевы, а таксама тых, хто нічога пра гэта не ведае

Гукнем вясну разам, як гэта рабілі сотні год таму на Случчыне, уявім, як Юр’я перамагае цмока ў Верхнядзвінску, закруцім велікодны карагод ля Бездзежа, пашукаем сляды русалак у чарнобыльскай зоне, разбярэмся, хто такія валачобнікі з-пад Докшыцаў! А раптам ты яшчэ ніколі не чуў, як гучыць беларуская колавая ліра або дуда, гуслі або дудка-спарыш з-пад Магілёва?

Тады табе дакладна сюды – на веснавы канцэрт ASTROŪNA, які адбудзецца 4 красавіка а 19:00 ў прасторы Create Culture Space, Karmelitu gatve, 5

Уваход – donation 10€ (кэш) на месцы