Як зрабіць івэнт

Умовы і абсталяванне

Галоўная прастора

У асноўным памяшканні змесціцца да 40 чалавек. Яно адкрыта для тваіх мерапрыемстваў у буднія дні з 18:00 да 22:00, у суботу ўвесь дзень з 10:00 да 22:00. Запрашаем правесці ў нас дыскусіі, акустычныя або негромкія канцэрты, стэндапы, кінапрагляды, прэзентацыі, выставы, нэтворкінгі.

Main space photo
Pixelated arrow facing to the right icon

Арэнда па гадзінах

Кошт: 50 еўра за гадзіну
Час падрыхтоўкі да мерапрыемства і пасля бясплатна. Дадатковая падрыхтоўка: 25 еўра за гадзіну. У арэнду уваходзіць усё неабходнае абсталяванне з прасторы, кавамашына.

Арэнда па адсотку

Кошт: 40% з данатаў або праданых квіткоў.
У арэнду уваходзіць усе неабходнае абсталяванне з прасторы, кавамашына.

Іншы варыянт

Мы рады прапанаваць бясплатнае карыстанне нашай прасторай на конкурснай падставе. Чытайце прыярытэты ніжэй.

Калі ў вас асаблівы выпадак, калі ласка, звяртайцеся на event@createculture.group

Пакой "Акно"

У памяшканні змесціцца да 12 чалавек. Адкрыта для тваіх мерапрыемстваў з панядзелка па пятніцу з 10:00 да 22:00. Тут можна праводзіць майстар-класы, лекцыі, невялікія прэзентацыі, настольныя гульні, перамовы і г.д

Window space photo
Pixelated arrow facing to the right icon

Арэнда па гадзінах

Кошт: 20 еўра за гадзіну.
Час падрыхтоўкі да мерапрыемства і пасля бясплатна. Дадатковая падрыхтоўка: 10 еўра за гадзіну. У арэнду уваходзіць усё неабходнае абсталяванне з прасторы, кавамашына.

Арэнда па адсотку

Кошт: 40% з данатаў або праданых квіткоў.
У арэнду уваходзіць усе неабходнае абсталяванне з прасторы, кавамашына.

Іншы варыянт

Мы рады прапанаваць бясплатнае карыстанне нашай прасторай на конкурснай падставе. Чытайце прыярытэты ніжэй.

Калі ў вас асаблівы выпадак, калі ласка, звяртайцеся на event@createculture.group

CreateCulture Studio

Нашая студыя ў тым ліку даступная для правядзення невялікіх мерапрыемстваў да 20 чалавек. Для атрымання дадатковай інфармацыі, калі ласка, наведайце наш вэб-сайт CreateCulture.Studio

Абсталяванне

  • Правадныя мікрафоны Shure SM58 — 2 шт
  • Правадной мікрафон Shure SM55 — 1 шт
  • Мікшэрны пульт Behringer XENYX на 12 каналаў — 1 шт
  • Экран - 1 шт
  • Святло LED Par — 2 шт
  • PA system JBL IRX
  • ВАЖНА! У нас няма гукарэжысёра, таму пры карыстанні абсталяваннем улічвайце гэта.

Важна ведаць

Мы НЕ працуем з сектамі, з арганізацыямі і праектамі, якія з'яўляюцца палітычнымі, рэлігійнымі, эзатэрычнымі або займаюцца фінансавымі пірамідамі ці сеткавым маркетынгам. Адным з асноўных напрамкаў нашай арганізацыі і прасторы з'яўляецца падтрымка і развіццё культурнага сектара Беларусі. Мы рады прапанаваць бясплатнае карыстанне нашай прасторай на конкурснай падставе.

Калі вы плануеце кінапаказ у CreateCulture Space, вам неабходна мець ліцэнзію на публічны паказ фільма ці згоду праваўладальніка.

Нашы прыярытэты ў бясплатным прадстаўленні прасторы:

  • Ты толькі пачынаеш сваю дзейнасць як культурны менеджар або культурная менеджарка, прадзюсар/прадзюсарка, актывіст/актывістка, арганізатар/арганізатарка, і табе патрэбна наша ментарская падтрымка або проста прастора.
  • Тваё мерапрыемства/праект робіць унёсак у развіцце грамадскага сектара Беларусі
  • Тваё мерапрыемства/праект робіць унёсак у развіцце культурнага і крэатыўнага сектароў Беларусі
  • Тваё мерапрыемства/праект падтрымлівае і развівае беларускія супольнасці